Як званочак гучыць наша родная мова

Як званочак гучыць наша родная мова

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле «Гарадская бібліятэка» прайшла гадзіна роднай мовы «Як званочак гучыць наша родная мова». У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні малодшых класаў ДУА «Сярэдняя школа №2». Бібліятэкары расказалі дзецям пра значэнне беларускай мовы і яе ролю ў фарміраванні нацыянальнай ідэнтычнасці, чыталі ўрыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны «Наша не вычэрпанае багацце».